The beginning of the Great Patriotic War and Shchuchin land
Першая экспазіцыя музея расказвае аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны і падзеях яе на Шчучыншыне. Тут змешчаны ўспаміны і фотаздымкі Сафіі Іванаўны Малікавай, якая прыслала музею з Украіны, а таксама ўспаміны аб пачатку вайны былой піянерскай важатай сярэдняй школы №1 г.Шчучына Сямёнавай Алены Парфёнаўны.
Activities of the Shchuchin Partisan Unit under the Command of S.P. Shupenya
Трэцяя экспазіцыя расказвае аб структуры і дзейнасці Шчучынскага партызанскага злучэння пад камандаваннем Сцяпана Пятровіча Шупені. Змешчаны фотаздымкі: С.П. Шупені – камандзіра Шчучынскага партызанскага злучэння; Зямскова Фёдара Васільевіча, намесніка камандзіра злучэння па камсамольскай рабоце; Пятрова Яўгенія Міхайлавіча, намесніка камандзіра злучэння па разведцы; карта-схема дзейнасці Шчучынскага партызанскага злучэння, яго структура.
"The Sisters of Khatyn"
Сёмая экспазіцыя расказвае аб “Сёстрах Хатыні”на Шчучынскай зямлі – в.Зінякі Астрынскага сельскага Савета і вёска Агародзішча Першамайскага сельскага Савета.
У экспазіцыі – сцяна памяці ў Хатыні, на якой пазначаны гэтыя вёскі на Шчучыншчыне.
Occupation Regime, Communist Party and Komsomol Underground
Другая экспазіцыя расказвае аб акупацыйным рэжыме і дзейнасці Шчучынскага падпольнага райкома партыі і райкома камсамола. Змешчана карта “Падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі на Беларусі ў гады вайны”, анкеты, успаміны вязняў канцэнтрацыйных лагераў і гета, якія былі створаны фашыстамі на Шчучыншчыне ў г.п. Жалудок, в.Васілішкі і Шчучыне.
The Monuments and Obelisks on Shchuchin Land
У экспазіцыі размешчаны матэрыялы аб гісторыі помніка воіна-вызваліцеля на брацкай магіле ў скверы г.Шчучына. У баях за вызваленне Шчучыншчыны загінула 480 воінаў. Помнік узведзены ў 1950 годзе на брацкай магіле воінаў і партызан, якія загінулі летам 1944 года, вызваляючы нашу Шчучынскую зямлю
Liberation of Shchuchin and Shchuchin District from the Nazi Invaders
Пятая экспазіцыя расказвае аб вызваленні Шчучыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрывае гэтую экспазіцыю карта “Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Honorary Citizens of Shchuchin
Гэтае званне прысвоена рашэннем выканкама Шчучынскага гарадскога савета народных дэпутатаў ад 1 ліпеня 1977 года (маецца копія друкаванага рашэння выканкама):
From the History of the Landing Detachment Named after the Komsomol of Belarus
Чацьвёртая экспазіцыя змяшчае матэрыял аб дзейнасці дэсантнага атрада імя Камсамола Беларусі, камандзірам якога быў Андрэеў Анатолій Яўгенавіч.
Змешчаны фотаздымкі: Андрэева А.Я. – камандзіра дэсантнага атрада, а таксама фотаздымкі баявых сяброў – дэсантнікаў у аэрапорце Унукава (г.Масква) перад вылетам у Ліпічанскую пушчу. (1943г)
Afghanistan: Pain and Anger
Цэнтральнае месца ў музеі займае экспазіцыя, прысвечаная Афганскай вайне (1979-1989гг) Створана па ініцыятыве старшыні Шчучынскага грамадскага аб’яднання “БСВВА” Місюка Артура Пятровіча