top of page
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і Шчучыншчына
Першая экспазіцыя музея расказвае аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны і падзеях яе на Шчучыншыне. Тут змешчаны ўспаміны і фотаздымкі Сафіі Іванаўны Малікавай, якая прыслала музею з Украіны, а таксама ўспаміны аб пачатку вайны былой піянерскай важатай сярэдняй школы №1 г.Шчучына Сямёнавай Алены Парфёнаўны.
Акупацыйны перыяд. Дзейнасць партызанскага і камсамольскага падполля
Другая экспазіцыя расказвае аб акупацыйным рэжыме і дзейнасці Шчучынскага падпольнага райкома партыі і райкома камсамола. Змешчана карта “Падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі на Беларусі ў гады вайны”, анкеты, успаміны вязняў канцэнтрацыйных лагераў і гета, якія былі створаны фашыстамі на Шчучыншчыне ў г.п. Жалудок, в.Васілішкі і Шчучыне.
Ганаровыя грамадзяне г.Шчучына
Гэтае званне прысвоена рашэннем выканкама Шчучынскага гарадскога савета народных дэпутатаў ад 1 ліпеня 1977 года (маецца копія друкаванага рашэння выканкама):
Дзейнасць Шчучынскага партызанскага злучэння пад камандаваннем С.П. Шупені

Трэцяя экспазіцыя расказвае аб структуры і дзейнасці Шчучынскага партызанскага злучэння пад камандаваннем Сцяпана Пятровіча Шупені. Змешчаны фотаздымкі: С.П. Шупені – камандзіра Шчучынскага партызанскага злучэння; Зямскова Фёдара Васільевіча, намесніка камандзіра злучэння па камсамольскай рабоце; Пятрова Яўгенія Міхайлавіча, намесніка камандзіра злучэння па разведцы; карта-схема дзейнасці Шчучынскага партызанскага злучэння, яго структура.

Помнікі і абеліскі на Шчучынскай зямлі

У экспазіцыі размешчаны матэрыялы аб гісторыі помніка воіна-вызваліцеля на брацкай магіле ў скверы г.Шчучына. У баях за вызваленне Шчучыншчыны загінула 480 воінаў. Помнік узведзены ў 1950 годзе  на брацкай магіле воінаў і партызан, якія загінулі летам 1944 года, вызваляючы нашу Шчучынскую зямлю

З гісторыі дэсантнага партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі

Чацьвёртая экспазіцыя змяшчае матэрыял аб дзейнасці дэсантнага атрада імя Камсамола Беларусі, камандзірам якога быў Андрэеў Анатолій Яўгенавіч.

Змешчаны фотаздымкі: Андрэева А.Я. – камандзіра дэсантнага атрада, а таксама фотаздымкі баявых сяброў – дэсантнікаў у аэрапорце Унукава (г.Масква) перад вылетам у Ліпічанскую пушчу. (1943г)

“Сёстры Хатыні”

Сёмая экспазіцыя расказвае аб “Сёстрах Хатыні”на Шчучынскай зямлі – в.Зінякі Астрынскага сельскага Савета і вёска Агародзішча Першамайскага сельскага Савета.

У экспазіцыі – сцяна памяці ў Хатыні, на якой пазначаны гэтыя вёскі на Шчучыншчыне.

Вызваленне Беларусі, Шчучыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Пятая экспазіцыя расказвае аб вызваленні Шчучыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрывае гэтую экспазіцыю карта “Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Афганістан: боль і гнеў

Цэнтральнае месца ў музеі займае экспазіцыя, прысвечаная Афганскай вайне (1979-1989гг) Створана па ініцыятыве старшыні Шчучынскага грамадскага аб’яднання “БСВВА” Місюка Артура Пятровіча

Воины, освобождавшие г.Щучин

В экспозиции музея Боевой славы нашей школы, посвященной воинам, освобождавшим Щучин, помещен материал, полученный в результате поисковой работы.

bottom of page